СУЧАСНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА ФАРМІРАВАННЯ ЧЫТАЦКІХ УМЕННЯЎ ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

8 красавіка 2024 года ў рамках праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Прафесійнае станаўленне настаўнікаў пачатковых класаў: адукацыйны патэнцыял, каштоўнасныя арыенціры і ўніверсальныя кампетэнцыі» Гін С.І., прафесар кафедры педагогікі і прыватных методык ДУА «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт, правяла для слухачоў практычны занятак «Сучасныя падыходы да фарміравання чытацкіх уменняў вучняў пачатковых класаў». Святлана Іванаўна ў эўрыстычным дыялогу падала матэрыял аб прыёмах працы з несуцэльнымі тэкстамі пры фарміраванні чытацкай пісьменнасці навучэнцаў.

 

Нарышкіна М.В., метадыст аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 74-08-59; e-mail: center_dnso@mogileviro.by.