Аб павышэнні кваліфікацыі

У перыяд з 01 па 05 красавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі «МГАІРА» прайшло павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў матэматыкі, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, музычных кіраўнікоў, настаўнікаў біялогіі і педагогаў дадатковай адукацыі.

У мэтах удасканалення педагагічнага майстэрства для слухачоў былі арганізаваны заняткі на базах устаноў адукацыі г. Магілёва. Вопытныя педагогі падзяліліся сваім практычным вопытам работы, педагагічнымі інавацыямі, правялі майстар-класы з наступным абмеркаваннем за круглым сталом.

Удзельнікі адзначылі высокі прафесіяналізм педагогаў, творчае стаўленне да працы, адкрытасць і гатоўнасць дзяліцца майстэрствам педагагічнага вопыту.

Усе слухачы паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю і ім былі ўручаны пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі.

 

Філіпава Любоў Міхайлаўна, метадыст аддзела прафесійнага развіцця педагагічных работнікаў