Павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”

Якасць адукацыі “задае” якасць жыцця чалавека і грамадства. І задача педагагічнай супольнасці – і сумесна, і кожнаму асабіста – шукаць шляхі павышэння эфектыўнасці арганізацыі адукацыйнага  працэсу па вучэбных прадметах, бо якасць адукацыі – гэта вынік дзейнасці ўстановы адукацыі, гэта значыць работы кожнага педагога. Сучасны настаўнік павінен не толькі многае ведаць і ўмець, але таксама пастаянна ўдасканальваць сваё педагагічнае майстэрства, адкрываць перад сабой новыя гарызонты, асвойваць новыя напрамкі і актыўна ўкараняць у сваю працу новыя тэхналогіі.

22 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” адбылася ярмарка педагагічных ідэй для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Спосабы павышэння эфектыўнасці адукацыйнага  працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

У рамках адукацыйнага мерапрыемства настаўнікі Магілёўскай вобласці прэзентавалі эфектыўны педагагічны вопыт работы па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і пазаўрочнай дзейнасці, тым самым стварылі ўмовы для фарміравання ў педагогаў патрэбы ў дасягненні высокага ўзроўню якасці пры выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі прыйшлі да высновы: “Каб якасць адукацыі была высокай, павінна быць высокай якасць выкладання”.

 

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 40 03 06