У маштабным форуме прынялі ўдзел дзясяткі ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежжа.
На працягу трох дзён педагагічныя работнікі і навучэнцы расказвалі наведвальнікам аб каледжах, іх спецыяльнасцях, інфармавалі аб магчымасцях і правілах паступлення, аб умовах мэтавай падрыхтоўкі, размеркавання і працаўладкавання, кансультавалі будучых абітурыентаў аб асаблівасцях уступнай кампаніі 2024.
Прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў інфармавалі запрошаных гасцей аб умовах працы на прадпрыемствах, прадастаўленні сацыяльных гарантый, а таксама далі магчымасць заключэння мэтавых дагавораў.
Тры дні жывых зносін для тых, хто вучыцца, хто вучыць і хто дае працоўныя месцы! Больш за 120 удзельнікаў, больш за 100 мерапрыемстваў, больш за 12000 наведалі выставу!