Семінар-практыкум для настаўнікаў дапрызыўнай падрыхтоўкі «Змястоўныя і метадычныя аспекты пры вывучэнні тэмы «Ваенная тапаграфія»

28 лютага 2024 года ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей – МГАІРА) быў праведзены абласны семінар-практыкум «Змястоўныя і метадычныя аспекты пры вывучэнні тэмы «Ваенная тапаграфія» з удзелам настаўнікаў дапрызыўнай падрыхтоўкі і кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія выкладаюць навучальны прадмет «Дапрызыўная падрыхтоўка». Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел 24 педагогі, праходзіла на базе УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1».

Адукацыйнае мерапрыемства праводзілася з мэтай паглыблення і сістэматызацыі ведаў, а таксама фарміравання неабходных навыкаў у настаўнікаў дапрызыўнай падрыхтоўкі ў выкладанні тэмы «Ваенная тапаграфія».

Адкрыў семінар-практыкум Міхаіл Канстанцінавіч Мішкевіч, начальнік аддзела фізічнай культуры, АБЖ, ДП і працоўнага навучання МГАІРА, які пазначыў важнасць ведаў ваеннай тапаграфіі навучэнцамі не толькі ў рамках падрыхтоўкі будучых абаронцаў Айчыны, але і для будучага жыцця нашых грамадзян.

У практычнай частцы мерапрыемства педагогі працавалі з тапаграфічнымі картамі, вызначалі магнітныя азімуты, складалі схемы маршруту для руху па азімуце.

Затым удзельнікі семінара-практыкума наведалі адкрыты ўрок па ваеннай тапаграфіі настаўніка дапрызыўнай падрыхтоўкі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1» Цімафеева Віктара Аляксандравіча. Вопыт Віктара Аляксандравіча каштоўны тым, што ён з’яўляецца баявым афіцэрам, які быў узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за выкананне інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане.

Аб магчымасцях і эфектыўнасці выкарыстання тэхналогіі праблемнага навучання пры вывучэнні ваеннай тапаграфіі распавёў Мішкевіч М. К.

У завяршэнне ўдзельнікі семінара-практыкума адзначылі, што дадзенае адукацыйнае мерапрыемства мела практычную накіраванасць і было прадуктыўным для педагогаў.

Мішкевіч Міхаіл Канстанцінавіч, кіраўнік семінара-практыкума, начальнік аддзела фізічнай культуры, АБЖ, ДП і працоўнага навучання УА «МГАІРА».  Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 400-487.