Віртуальная экскурсія «Дакраніся да гісторыі Зямлі Клімавіцкай»

З мэтай трансляцыі інавацыйнага вопыту педагагічнай дзейнасці 27 лютага 2024 года была арганізавана і праведзена ў анлайн-фармаце віртуальная экскурсія для педагагічных работнікаў устаноў адукацыі на тэму «Дакраніся да гісторыі Зямлі Клімавіцкай».

Адкрыла працу вебинара Лустенкова Д.В., метадыст аддзела педагагічных інавацый ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».

У форме віртуальнай экскурсіі быў прадстаўлены эфектыўны педагагічны вопыт педагагічных работнікаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г.Клімавічы » па рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання эмацыянальна-каштоўнасных адносін вучняў да гераічнага мінулага беларускага народа з дапамогай выкарыстання гісторыка-культурных рэсурсаў рэгіёну ў вучэбнай і пазакласнай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ».

Навуковым кансультантам інавацыйнага праекта з’яўляецца Пурышева Н. М., дацэнт кафедры дыдактыкі і прыватных методык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».

Аб рэалізацыі інавацыйнага праекта ва ўстанове адукацыі расказала Цімашэнка А. М. Вольга Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу на напрамках дзейнасці педагагічнага калектыву, поспехах і дасягненнях, прадуктах інавацыйнай дзейнасці, а таксама прадставіла турыстычны маршрут «Дакраніся да зямлі Клімавіцкай», распрацаваны ў выглядзе банэра (інтэрактыўнага плаката) з QR-кодамі для азнаямлення з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны горада Клімавічы.

Асаблівую цікавасць у ходзе мерапрыемства выклікала прэзентацыя вопыту настаўніка пачатковых класаў Іванцовай Е.У. па выкарыстанні выхаваўчага патэнцыялу вучэбнай і пазакласнай работы з малодшымі школьнікамі ў фарміраванні эмацыянальна-каштоўнасных адносін вучняў да гераічнага мінулага беларускага народа з дапамогай вывучэння гісторыка-культурных рэсурсаў рэгіёна. Алена Віктараўна прэзентавала ў фармаце анлайн лэпбук «Гераічнае мінулае Клімаўшчыны», створаны сумесна з навучэнцамі.

Па выніках мерапрыемства ўдзельнікі адзначылі высокую якасць аўтарскіх распрацаваных прадуктаў, пажадалі далейшага росту і развіцця.

Лустенкова Дзіна Уладзіміраўна, метадыст аддзела педагагічных інавацый УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 40-03-71; email: innov@mogileviro.by.