Майстар-клас для настаўнікаў тэхнічнай працы і чарчэння быў праведзены 22 лютага 2024 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» ў рэжыме анлайн. У рабоце нарады прынялі ўдзел педагогі ў колькасці 37 чалавек.
Метадыст аддзела фізкультуры, АБЖ, ДП і працоўнага навучання МГОИРО Саченок Г.А. спыніўся на змесце плана работы круглага стала, які прадугледжваў рэалізацыю пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках з мэтай фарміравання практычных ведаў і ўменняў. Задачамі, якія ставіліся перад слухачамі круглага стала, былі стварэнне ўмоў для самарэалізацыі вучняў у працэсе вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, фарміраванне ў вучняў прадметных ведаў, практычных уменняў і навыкаў з мэтай эфектыўнага ўдзелу ў працэсе працоўнага навучання.
З паведамленнем «развіццё пазнавальнай цікавасці і творчых здольнасцяў навучэнцаў праз рэалізацыю інварыянтнай і варыятыўнай частак праграмы, як умова эфектыўнага выкладання працоўнага навучання» выступіў Лук’янаў С.С., настаўнік працоўнага навучання ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва». Лук’янаў С.С. распавёў пра цяжкасці з падборам матэрыялаў па дрэваапрацоўцы і металаапрацоўцы пры выкананні праграмы па працоўным навучанні.
Аб актуальнасць развіцця пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцяў і даследчай дзейнасці вучняў расказаў Нагорнаў В. Я., настаўнік працоўнага навучання ДУА «Гімназія № 3 г. Бабруйска ».
Па заканчэнні мерапрыемства з педагогамі былі падведзены вынікі майстар-класа для настаўнікаў тэхнічнай працы, настаўнікаў чарчэння, маладых спецыялістаў «Развіццё пазнавальных інтарэсаў і самастойнасці вучняў на ўроках працоўнага навучання і чарчэння», выказаны прапановы, дадзены рэкамендацыі па плане працы.
Метадыст аддзела фізкультуры, АБЖ,
ДП і працоўнага навучання Г. А. Сачонак