Выніковае пасяджэнне калегіі

30 студзеня 2024г. на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбылося сумеснае пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама.

У рабоце Калегіі прыняў удзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Малашка У. А.

З пытаннем «Аб стане злачыннасці сярод непаўналетніх па выніках 2023 года, рэалізацыі мер па абароне іх правоў і законных інтарэсаў» выступіла Ігнаценка Н.З., намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама.

Аб сацыяльна-эканамічным развіцці галіны адукацыі ў 2023 годзе і асноўных задачах у 2024 годзе далажыў начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Заблоцкі А. Б.

Перад прысутнымі пастаўлены канкрэтныя задачы, вырашэнне якіх будзе спрыяльна ўплываць на развіццё сістэмы адукацыі Магілёўшчыны.

Аддзел выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»