У цэнтры ўвагі – павышэнне якасці падрыхтоўкі да заключнага этапу

З мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі вучняў да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, заключнага этапу конкурсу работ даследчага характару метадыстам аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА” Маліноўскай С.С. 17 і 20 студзеня 2024 года арганізаваны і праведзены  анлайн-кансультацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, вучні якіх увайшлі ў склад абласной каманды для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, вучняў, якія выступяць з даследчай работай на рэспубліканскім узроўні і навуковых кіраўнікоў. На вебінарах таксама прысутнічалі метадысты, якія курыруюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

17 студзеня 2024 года ўдзел у мерапрыемстве прыняла  Шаршнёва В.М., дацэнт кафедры  славянскай філалогіі ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, старшыня журы ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды 2024 года. 20 студзеня 2024 года – Доўгаль А.В.,  дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, член журы абласнога этапу конкурсу работ даследчага характару па беларускай мове і літаратуры ў 2023 годзе.

У рамках вебінараў, зыходзячы з аналізу алімпіядных  работ, былі агучаны тыповыя памылкі, якія выявіліся пры выкананні заданняў удзельнікамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, прапанавана праграма дзейнасці пры падрыхтоўцы да наступнага этапу з улікам дапушчаных памылак, абазначаны накірункі работы па падрыхтоўцы да заключнага этапу алімпіяды; праслуханы выступленні вучняў, якія будуць прадстаўляць вобласць на заключным этапе конкурсу работ даследчага характару, дадзены слушныя рэкамендацыі па ўдасканаленні як зместу даследчых работ, так і  прэзентацый да іх.

Напрыканцы кожнага з вебінараў вызначаны шляхі павышэння якасці падрыхтоўкі да заключнага этапу. Безумоўна, правядзенне  мерапрыемстваў было карысным для настаўнікаў і вучняў. Аб гэтым сведчылі водгукі педагогаў.

 

Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 40 03 06