19 студзеня – Дзень выратавальніка

Сёння, 19 студзеня, сваё прафесійнае свята адзначаюць беларускія ратавальнікі. Гэта людзі мужныя і моцныя духам, людзі, якія прыходзяць на дапамогу ў любы час сутак і пры любых умовах надвор’я. Дзякуючы іх самаадданасці і прафесіяналізму мы можам адчуваць сябе ў бяспецы.

Разам з штодзённай гераічнай працай па выратаванні жыццяў супрацоўнікі МНС праводзяць і эфектыўную прафілактычную работу сярод навучэнцаў. У цесным узаемадзеянні з работнікамі МНС ва ўстановах адукацыі вобласці праводзяцца сумесныя мерапрыемствы.

Супрацоўнікі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» на чале з рэктарам Жудро М.М. з вялікай адказнасцю падыходзяць да фарміравання прафесійных кампетэнцый педагогаў у частцы арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці і надаюць значную ўвагу правядзенню міжведамасных мерапрыемстваў. Спецыялісты абласнога ўпраўлення МНС з’яўляюцца частымі гасцямі на гадзінах інфармавання, круглых сталах, дыялогавых пляцоўках, якія арганізуюцца для педагагічнай грамадскасці Магілёўскай вобласці.

Дзякуй Вам за тое, што робіце наша жыццё бяспечным! Са святам! Хай у вашай напружанай працы будзе як мага больш момантаў адпачынку!

 

Мулерава І. К., начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»