Удзел у пасяджэнні Прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

15 верасня 2026 года адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, у якім прынялі ўдзел Якубовіч Таццяна Раманаўна, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Станкевіч Ігар Станіслававіч, старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, Здорыкава Людміла Яўгенаўна, начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэце.

У рамках правядзення Прэзідыума была арганізавана выстава работ абласнога творчага конкурсу на лепшы дажыначны сноп «Вялікі скарб багатых», у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі калектыву: Баранкевіч Алеся Леанідаўна, начальнік аддзела, Антонава Анастасія Ігараўна, метадыст аддзела інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, і Райкіна Ганна Анатольеўна, метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

 

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі