Рэалізацыя праграмы факультатыўнага занятку «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» ва ўмовах установы адукацыі

9 чэрвеня 2026 года на базе ўстановы адукацыі «МДАІРА» адбыўся круглы стол «Рэалізацыя праграмы факультатыўнага занятку «ў свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» ва ўмовах установы адукацыі» для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія працуюць у профільных класах (групах) інжынернай накіраванасці. У рабоце круглага стала прынялі ўдзел 35 педагогаў Магілёўскай вобласці.

Мэтай мерапрыемства было павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па арганізацыі работы з навучэнцамі ў класах (групах) інжынернай накіраванасці.

У ходзе мерапрыемства выступілі: Юркова Вікторыя Леанідаўна, начальнік аддзела па прафарыентацыйнай і інфармацыйнай рабоце міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» Грабянцоў Юрый Міхайлавіч, начальнік аддзела прафарыентацыйнай і Давузаўскай падрыхтоўкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій»; Машкоўская Людміла Алегаўна, метадыст аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін установы адукацыі «МДАІРА»; Святкін Віктар Уладзіміравіч, інжынер-праграміст ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Крычава»; Лупякоў Юрый Іванавіч, настаўнік інфарматыкі ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мсціслава».

Пры падвядзенні вынікаў круглага стала былі выпрацаваны рэкамендацыі для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па арганізацыі работы з навучэнцамі ў класах (групах) інжынернай накіраванасці.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства падзякавалі арганізатарам і выступоўцам за высокі прафесіяналізм і атрыманыя матэрыялы.

 

 

Машкоўская Людміла Алегаўна, метадыст аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін