Адукацыйны кірмаш «Адукацыйная прастора як умова для рознабаковага развіцця асобы выхаванцаў»

4 чэрвеня 2026 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» праходзіў адукацыйны кірмаш для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі на тэму «адукацыйная прастора як умова для рознабаковага развіцця асобы выхаванцаў».

Аўраменка Валянціна Васільеўна, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат педагагічных навук, спынілася на пытанні стварэння эфектыўнай адукацыйнай прасторы ва ўстанове дашкольнай адукацыі для забеспячэння асобаснага і пазнавальнага развіцця асобы выхаванцаў.

Педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі вобласці з усіх раёнаў вобласці дэманстравалі вопыт работы па стварэнні адукацыйнай прасторы для рознабаковага развіцця асобы выхаванцаў.

Па выніку мерапрыемства ўдзельнікам была прапанавана Метадычная распрацоўка па тэме мерапрыемства.

 

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»