5 мая 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад аграгарадка Усход» праходзіў практыкум для кіраўнікоў і педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў летні перыяд».
Мерапрыемства дазволіла ўдзельнікам атрымаць практычныя навыкі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў летні перыяд ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «МДАІРА», паведаміла, што дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў рамках рэалізацыі Канцэпцыі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі да 2035 года.
Значным быў удзел Паповай Людмілы Мікалаеўны, дацэнта кафедры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдата педагагічных навук, дацэнта, якая адзначыла значнасць падрыхтоўкі і правядзення адукацыйнага працэсу ў летні перыяд.
Удзельнікамі мерапрыемства быў адзначаны высокі ўзровень правядзення практыкума.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»




