20 сакавіка 2026 года адбылося знакавае мерапрыемства. У рамках праграмы супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскай і Бабруйскай епархій у г.Мінску адбылася дыялогавая пляцоўка «педагагічная сімфонія: гармонія духу і ведаў», прысвечаная памяці Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта. Сустрэча прайшла на базе Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай».
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі Магілёўскай епархіі, намеснік начальніка аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, супрацоўнікі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кіраўнікі рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні, педагогі, якія працуюць у рамках праекта «Сетка Школ свету ў Рэспубліцы Беларусь»і факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.
Падчас пляцоўкі адбыўся дыялог з пастырам. Былі абмеркаваны пытанні «Духоўныя традыцыі як стрыжань сучаснай адукацыі» і «Мадэлі і вектары ўзаемадзеяння сістэмы адукацыі і Магілёўскай епархіі: ад сумесных праектаў да адзінай каштоўнаснай прасторы».
Завяршылася мерапрыемства экскурсійна – асветніцкай праграмай-наведваннем крыпты, Музея памяці і асноўнага храма.
Мулерова І. К., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый УА «МДАІРА»






