Дыстанцыйная інструктыўна-метадычная нарада

17 сакавіка 2026 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (МГАІРА) адбылася дыстанцыйная інструктыўна-метадычная нарада з намеснікамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Ленінскага раёна г.Магілёва. Мерапрыемства прайшло ў рамках адзінага дня інфармавання на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры».

Мадэратарам сустрэчы выступіў Яўген Іванавіч Дуплеўскі, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва.

Удзел у нарадзе прынялі Міхаіл Міхайлавіч Жудро, рэктар МГАІРА, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама Уладзіслаў Генадзевіч Сакалоў, оперупаўнаважаны аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі.

У сваім выступленні Міхаіл Міхайлавіч акцэнтаваў увагу на тым, што развіццё рэгіёнаў з’яўляецца прыярытэтам праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на працягу ўжо другога пяцігоддзя. Ён падкрэсліў, што забеспячэнне комплекснага падыходу да росту дабрабыту насельніцтва ў рэгіёнах, раўнамернае развіццё тэрыторый, а таксама недапушчэнне значнага разрыву паміж горадам і вёскай, сталіцай і рэгіёнамі застаюцца ключавымі задачамі ўнутранай палітыкі нашай краіны.

Матэрыялы, агучаныя падчас інструктыўна-метадычнай нарады, стануць асновай для далейшай інфармацыйна-растлумачальнай работы ў працоўных калектывах Ленінскага раёна.

 

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»