12 сакавіка 2026 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 26 г.Магілёва» адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная адной з самых трагічных і значных тэм у гісторыі Беларусі, – генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у мерапрыемстве для навучэнцаў XI класа прыняў рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Міхаіл Міхайлавіч Жудро.
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, што дазволіла старшакласнікам стаць актыўнымі ўдзельнікамі абмеркавання.
Выбар тэмы «Подзвіг беларускага народа» і акцэнт на палітыцы генацыду невыпадковыя: захаванне гістарычнай праўды аб жорсткасці нацыстаў на беларускай зямлі і гераічным супраціве мірных жыхароў і партызан сёння з’яўляецца адной з найважнейшых задач патрыятычнага выхавання моладзі.
Прайшло восемдзесят гадоў, як скончылася Вялікая Айчынная вайна, але рэха яе, да гэтага часу не заціхае ў людскіх душах. Мы не маем права забыць жахі гэтай вайны, каб яны не паўтарыліся зноў.
Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»






