«Інжынер-гэта прэстыжна»

28 лютага 2026 года Беларуска-Расійскі ўніверсітэт сумесна Беларускім дзяржаўным універсітэтам харчовых і хімічных тэхналогій і ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» правёў прафарыентацыйнае мерапрыемства «Інжынер – гэта прэстыжна» для выпускнікоў інжынерных класаў (груп) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства наведалі 187 навучэнцаў інжынерных класаў (груп) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У рамках дадзенага мерапрыемства былі арганізаваны:

выстава-прэзентацыя адукацыйных праграм універсітэтаў;

сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў для арганізацыі мэтавага набору (ААТ «Ольса», ААТ «Магілёўліфтмаш», завод «Магілёўтрансмаш» ААТ «МАЗ»);

арганізацыйны сход па пытаннях паступлення абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў 2026 годзе.

Адным з яркіх момантаў стала правядзенне Алімпіяды «Дарогі будучыні, строй свае гарызонты». Удзельнікі спаборніцтваў выконвалі тэсты і лагічныя задачы, накіраваныя на развіццё прасторавага ўяўлення і тэхнічнага мыслення. Гэта дазволіла дзецям праверыць свае веды і здольнасці ў галіне будаўніцтва і дарожнага праектавання.

Дадзенае прафарыентацыйнае мерапрыемства дазволіць навучэнцам свядома выбраць прафесію інжынера, каб унесці значны ўклад у тэхнічнае ўдасканаленне нашага рэгіёну.

 

Машкоўская Людміла Алегаўна, метадыст аддзела фізіка — матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін