Сучасныя падыходы да правядзення класных гадзін «Мой псіхалагічны дабрабыт»

26 лютага 2026 года ў фармаце анлайн адбылася Панарама вопыту на тэму «Сучасныя падыходы да правядзення класных гадзін «Мой псіхалагічны дабрабыт».

Удзел у мерапрыемстве прынялі метадысты р(г)ВМК, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай (вучэбна-выхаваўчай) працы, настаўнікі, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў, педагогі-псіхолагі устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці.

Удзельнікаў сустрэчы вітала Мулерава I.К., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (МДАІРА).

Мельнік В.А., загадчык навукова-адукацыйнай лабараторыі псіхалогіі пазнавальных працэсаў Інстытута псіхалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», прысвяціла свой даклад праблематыцы канструявання бяспечнага і развіццёвага асяроддзя на аснове правядзення класных гадзін «Мой псіхалагічны дабрабыт», падзялілася метадычнымі напрацоўкамі па пытаннях распрацоўкі заданняў для навучэнцаў.

Мяркулава В. Н., начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій МДАІРА, распавяла аб тэарэтычных аспектах праблематыкі псіхалагічнага дабрабыту і фарміравання жыццёвых навыкаў навучэнцаў, якія існуюць у сучаснай псіхалогіі.

Педагагічныя работнікі вобласці прадставілі аўтарскія напрацоўкі, якія ўжо паспяхова апрабаваны ва ўстановах адукацыі рэгіёна.

Тарасенка Л.В., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій МДАІРА, падвяла вынікі мерапрыемства і падзякавала ўдзельнікам за цікавыя даклады.

Калегі з розных раёнаў вобласці адзначылі высокую практычную значнасць прадстаўленага вопыту і выказалі гатоўнасць укараняць прапанаваныя ідэі ў сваіх рэгіёнах.