Семінар-практыкум «Тэхналогія распрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў»

24 лютага 2026 года ва ўстанове адукацыі «МДАІРА» адбыўся семінар-практыкум для педагагічных работнікаў, якія ўваходзяць у рэзерв кіруючых кадраў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, на тэму «Тэхналогія распрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў».

У ходзе мерапрыемства Раманава Аксана Анатольеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гарбавіцкая сярэдняя школа», распавяла пра фактары і этапы прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў у рамках кіраўніцкай дзейнасці.

Жукоўская Таццяна Іосіфаўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Цяцерынская сярэдняя школа імя А.С. Лукашэвіча», падзялілася сваёй методыкай распрацоўкі і ацэнкі рэалізацыі Праграмы развіцця школы.

Суровая Ірына Уладзіміраўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г.Бабруйска», вызначыла прынцыпы і правілы працы ў камандзе.

Харкевіч Наталля Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава», распавяла пра самаменеджмент як складнік эфектыўнага кіраўніка.

Мерапрыемства спрыяла ўдасканаленню кіраўніцкай культуры педагагічных работнікаў, якія ўваходзяць у рэзерв кіруючых кадраў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Норава Вольга Іванаўна, метадыст аддзела адукацыі і педагагічнага працэсу, міжнароднага супрацоўніцтва ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»