18 лютага 2026 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбылася сустрэча каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды Магілёўскай вобласці па гісторыі з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Падабедам Уладзімірам Рыгоравічам і рэктарам установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Жудро Міхаілам Міхайлавічам.
Падчас сустрэчы Уладзімір Рыгоравіч распавёў пра сваю працоўную і прафесійную дзейнасць, падзяліўся сваім бачаннем важнасці працы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ён акцэнтаваў увагу дзяцей на важных аспектах маладзёжнай палітыкі, якая планамерна праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, спыніўся на перспектывах для будучых выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, расказаў аб важных мерах па стварэнні дастойных умоў працы для маладых спецыялістаў.
У адкрытай і давернай размове з Падабедам Уладзімірам Рыгоравічам і Жудро Міхаілам Міхайлавічам хлопцы падзяліліся сваімі чаканнямі ад будучай прафесіі і першага працоўнага месца.
Напрыканцы госці сустрэчы пажадалі навучэнцам дасягнення пастаўленых мэт, рэалізацыі пастаўленых задач і, вядома, перамог у рэспубліканскай алімпіядзе.
Галачкіна Марына Аляксандраўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін









