10 лютага для 160 слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі на базе Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшла тэматычная сустрэча «Раннія прыкметы ўжывання псіхаактыўных сродкаў у падлеткаў: Што рабіць і куды звяртацца?».
Сустрэча адбылася ў рамках рэалізацыі абласной антынаркатычнай акцыі «Разам». Акцыя праводзіцца штогод у мэтах павышэння эфектыўнасці праводзімых мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне распаўсюджванню псіхаактыўных рэчываў у падлеткавым асяроддзі.
Старт прафілактычнай акцыі быў дадзены 4 лютага 2026 года. На працягу месяца ўсе зацікаўленыя суб’екты прафілактыкі ў асобе камісій па справах непаўналетніх, упраўленняў і аддзелаў па адукацыі, упраўленняў і аддзелаў унутраных спраў, культуры, спорту, аховы здароўя, ідэалагічнай работы і па справах моладзі, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі аб’ядноўваюцца ў правядзенні разнастайных па формах і змесце мерапрыемстваў, накіраваных на адну мэту – прафілактыку, асвета, перакананне.
Перад удзельнікамі тэматычнай сустрэчы выступілі прадстаўнікі Інстытута развіцця адукацыі, Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага абласнога наркалагічнага дыспансера, Магілёўскага абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Педагогі актуалізавалі веды аб першасных прыкметах інтаксікацыі, асаблівасцях паводніцкіх рэакцый, захаванні інфармацыйнай гігіены, спосабах камунікацыі з падлеткамі, захаванні нормаў адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства.
І. К. Мулерава, начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый






