ПРАКТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ПАДРЫХТОЎКІ ВУЧНЯЎ ДА РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФІНАЛУ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Кансультацыя для метадыстаў Р(Г)УМК, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, вучні якіх увайшлі ў склад абласной каманды для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, “Практычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да рэспубліканскага фіналу па беларускай мове і літаратуры” праводзілася 28 студзеня 2026 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”  ў анлайн фармаце.

Кансультацыя была праведзена з мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі вучняў да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры праз удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі Кандрацьева С.В., начальнік  цэнтра вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі установы адукацыі “МДАІРА”, Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных  дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, прадстаўнікі журы ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ў 2026 годзе, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, вучні якіх увайшлі ў склад абласной каманды для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, члены творчай групы абласнога рэсурснага цэнтра па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, трэнер каманды Магілёўскай вобласці.

Пра асаблівасці выпускной і ўступнай кампаніі для пераможцаў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2026 годе расказала Кандрацьева С.В., начальнік  цэнтра вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі установы адукацыі “МДАІРА”.

Маліноўская С.С. прааналізавала вынікі трэцяга этапу алімпіяды і  падрыхтавала для ўдзельнікаў кансультацыі аналітычную даведку па выкананні вучнямі алімпіядных заданняў. Таксама метадыст агучыла арганізацыйныя аспекты правядзення збораў у лютым – сакавіку 2026 года.

Зыходзячы з аналізу вучнёўскіх  работ, члены журы ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, прааналізавалі тыповыя памылкі, якія выявіліся пры праверцы алімпіядных заданняў удзельнікамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды і прапанавалі праграму дзейнасці пры падрыхтоўцы да наступнага этапу з улікам дапушчаных памылак.

Люп Людміла Артураўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры УА “Магілёўскі абласны ліцэй № 1”, трэнер каманды Магілёўскай вобласці па беларускай мове і літаратуры, вызначыла накірункі работы настаўнікаў па кіраўніцтву самастойнай работай вучняў, прапанавала вучням індывідуальныя заданні да кожнага этапу вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды і дала канкрэтныя рэкамендацыі па выкананні кожнага задання.

Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 24 53 06