22 студзеня 2026 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (УА «МДАІРА») адбыўся семінар-нарада для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі на тэму «Актуальныя пытанні ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве ў святле рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 красавіка 2025 г. № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» і метады яе ўдасканалення».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася Мулерава Ірына Казіміраўна, начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый УА «МДАІРА», пазначыўшы дырэктыву № 12 прававой асновай арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве.
Мяркулава Вольга Мікалаеўна, начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «МДАІРА», распавяла аб тыповых памылках пры складанні плана ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве.
Пятроў Дзмітрый Мікалаевіч, старшы выкладчык кафедры дыдактыкі і прыватных методык УА «МДАІРА», распавёў пра асаблівасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця.
Мерапрыемства будзе садзейнічаць удасканаленню ідэалагічнай работы ў калектывах.
Турава Анастасія Вітальеўна, спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»







