13 студзеня 2026 года з мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі да рэспубліканскага агляду «Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафадукацыі», стварэння канкурэнтаздольных навучальных матэрыялаў і наступнага ўкаранення іх у адукацыйную практыку ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбыўся вебінар для намеснікаў дырэктараў па вучэбнай (вучэбна-вытворчай, вучэбна-метадычнай) працы, метадыстаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі на тэму «Асноўныя аспекты ў арганізацыі работы па падрыхтоўцы да рэспубліканскага агляду «Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафадукацыі».
У мерапрыемстве прыняў удзел 31 педагагічны работнік устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі; Сухадолава Н.Ю., начальнік цэнтра прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «МДАІРА»; Кашлова А.І., начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнага, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «МДАІРА»; Кабанава Ю. В., метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «МДАІРА».
Адкрыла работу вебінара начальнік цэнтра прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі Сухадолава Н.Ю., акцэнтаваўшы ўвагу на значнасці правядзення конкурсаў рэспубліканскага ўзроўню.
Па пытаннях вынікаў абласнога этапу VII Рэспубліканскага агляду «Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі» і ўмовах правядзення VIII Рэспубліканскага агляду «Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі» выступіла Кабанава Ю. В.
На асноўных аспектах арганізацыі работы па падрыхтоўцы да рэспубліканскага агляду «Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі» спынілася Сухадолава Н.Ю.
Педагогі актыўна ўключаліся ў гутарку, што сведчыць аб актуальнасці і неабходнасці правядзення дадзеных адукацыйных мерапрыемстваў.
Кабанава Юлія Віктараўна, метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «МДАІРА»







