У мэтах абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, пошуку новых рашэнняў па фарміраванні ў моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай ідэнтычнасці 29 снежня 2025 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 46 г.Магілёва» адбылася прэзентацыя педагагічнага вопыту кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на тэму «Толькі патрыёт выхавае патрыёта».
У рабоце семінара прыняла ўдзел начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый Мулерава Ірына Казіміраўна.
Вопытам арганізацыі работы па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення падзяліліся кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.
Галоўная задача кіраўніка па ваенна – патрыятычным выхаванні-арганізацыя і каардынацыя ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі, накіраванага на фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй радзіме, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны і авалодання неабходнымі для гэтага ведамі, уменнямі і навыкамі, арганізацыя ўзаемадзеяння з суб’ектамі ваенна-патрыятычнага выхавання.
Будаўніцтва і ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы патрабуюць выпрацоўкі цэласнай сістэмы патрыятычнага выхавання, якая павінна грунтавацца на гістарычным вопыце беларускай нацыі, духоўных і маральных традыцыях, каштоўнасных перакананнях і арыенцірах, якія складаюць аснову менталітэту беларусаў. І толькі кіраўнік па ваенна – патрыятычным выхаванні на сваім асабістым прыкладзе зможа рэалізаваць галоўную ідэю-выхаванне патрыёта нашай краіны.
Каравацкая І. С., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»













