Семінар «Стыль кіравання кіраўніка ў арганізацыі»

19 снежня 2025 г. ва ўстанове адукацыі «МДАІРА» адбыўся семінар для педагагічных работнікаў, якія ўваходзяць у рэзерв кіруючых кадраў устаноў адукацыі, на тэму «Стыль кіравання кіраўніка ў арганізацыі».

У ходзе мерапрыемства Шкуратава Таццяна Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Магілёва імя Т. Р. Карпінскай», пазнаёміла з сістэмай работы кіраўніка па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

Трэй Андрэй Айвовіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Межысецкая сярэдняя школа», распавёў пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць Сучасны кіраўнік.

Пруднікаў Сяргей Іванавіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Горкі», падзяліўся меркаваннем аб тым, як быць эфектыўным менеджарам навучальнай установы, для таго каб быць ключавой фігурай у дасягненні пастаўленай мэты.

Агеева Ірына Васільеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 5 г.Магілёва», распавяла аб стылях кіраўніцтва калектывам, разгледзеўшы прыклады з жыцця. Таксама яна падзялілася вопытам па стварэнні каманды аднадумцаў.

Вынікі семінара падвяла метадыст аддзела арганізатараў адукацыі і педагагічнага працэсу ўстановы адукацыі «МДАІРА» норава Вольга Іванаўна.

Мерапрыемства спрыяла ўдасканаленню кіраўніцкай культуры педагагічных работнікаў, якія ўваходзяць у рэзерв кіруючых кадраў устаноў адукацыі.

 

Норава Вольга Іванаўна, метадыст аддзела адукацыі і педагагічнага працэсу УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»