Ад педагагічнага дуэта да эфектыўнай сістэме суправаджэння

10 снежня 2025 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.Магілёва» прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум «Ад педагагічнага дуэта да эфектыўнай сістэмы суправаджэння».

Удзел у рабоце семінара прыняў Жудро Міхаіл Міхайлавіч, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», які, адкрываючы сустрэчу, спыніўся на актуальнасці пытанняў метадычнага суправаджэння дзейнасці педагогаў.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі навукова-метадычнага суправаджэння дзейнасці педагогаў па педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».

Педагогі пазнаёміліся з сучаснымі падыходамі да арганізацыі работы па павышэнню педагагічнай складнікам адукацыйнага працэсу, прынялі ўдзел у майстар-класах, трэнінгавых занятках, РНР-сесіях і сітуацыйных гульнях.

 

Турава Анастасія Вітальеўна, спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»