На базе сярэдняй школы №2 у Быхаве адбылася Панарама метадычных ідэй для спецыялістаў, якія курыруюць пачатковую адукацыю. Удзельнікі-метадысты вучэбна – метадычных кабінетаў і намеснікі дырэктараў-абмеркавалі падыходы да развіцця прафесійных кампетэнцый настаўнікаў пачатковых класаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтр дашкольнай, пачатковай, спецыяльнай адукацыі і аналітычнай работы ўстановы адукацыі «МДАІРА», аддзел па адукацыі Быхаўскага райвыканкама і Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Быхаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет».
Мерапрыемства было насычана практыка-арыентаванымі фарматамі.
Падводзячы вынікі, удзельнікі аднагалосна адзначылі высокую практычную каштоўнасць мерапрыемства. Панарама стала эфектыўнай пляцоўкай не толькі для атрымання новых ведаў, але і для прафесійнага дыялогу.
Наталля Міхайлаўна Дзям’янавіч, начальнік цэнтра дашкольнай, пачатковай, спецыяльнай адукацыі і аналітычнай работы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»




