Беларуская батлейка як нацыянальны сімвал і сродак выхавання

30 жніўня 2025 года метадысты Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, а таксама педагагічныя работнікі Магілёўскай вобласці дыстанцыйна прынялі ўдзел у выставе-Панараме «Беларуская батлейка як нацыянальны сімвал і сродак выхавання», арганізаванай дзяржаўнай установай адукацыі «Акадэмія адукацыі» сумесна з Віцебскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Важна далучаць навучэнцаў да традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа. Мерапрыемства паспрыяе павышэнню якасці духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўстановах адукацыі.

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі » Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»