Фарміраванне інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці суб’ектаў выхаваўчага ўзаемадзеяння

У адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» 24.11.2025 года адбыўся вебинар для метадыстаў Р(г)ВМК, намеснікаў дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай (выхаваўчай) працы, педагогаў сацыяльных устаноў адукацыі на тэму «Фарміраванне інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці суб’ектаў выхаваўчага ўзаемадзеяння».

У мерапрыемстве прыняла ўдзел Шэпелева А.М., загадчык аддзела інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі КІУП «інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» з выступам на тэму «Інфармацыйная гігіена. Як не згубіцца ў свеце фэйкаў»

У ходзе мерапрыемства прадстаўлены станоўчы вопыт работы ўстаноў адукацыі вобласці па забеспячэнні медыябяспекі непаўналетніх у сістэме дзейнасці ўстановы адукацыі і фарміравання інфармацыйнай культуры суб’ектаў выхаваўчага ўзаемадзеяння.

Гвоздзева А. М., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «МДАІРА»