12.11.2025 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва» прайшоў тэматычны семінар з удзелам педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці, якія працуюць у агракласах.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, якія рэалізуюць праграму «Уводзіны ў аграрныя прафесіі».
З прывітальным словам перад удзельнікамі семінара выступіла Кавалёва Алена Сяргееўна, метадыст аддзела арганізатараў адукацыі і педагагічнага працэсу ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».
Перад удзельнікамі семінара арганізатары выступілі з наступнай тэматыкай: «Функцыянаванне класаў прафесійнай накіраванасці: аграрныя класы» (Марчанка Алена Фёдараўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №17 г. Магілёва»); «Праблемы і перспектывы правядзення факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» (Бондар Кацярына Міхайлаўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце); «Практыкум» Формы і метады правядзення Факультатыўнага заняткі прафесійнай накіраванасці «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» ( Кажэўнікава Ганна Анатольеўна, настаўнік хіміі); «трэнінг «ад выгарання да балансу: стратэгія аднаўлення рэсурсаў у міжсезонне» (Сусленкова Кацярына Аляксандраўна, педагог-псіхолаг).
У працэсе ўзаемадзеяння ўдзельнікам семінара быў прадэманстраваны эфектыўны вопыт арганізацыі адукацыйнага працэсу ў прафесійных класах аграрнай накіраванасці.
Метадыст установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Кавалёва Алена Сяргееўна падвяла вынікі семінара і падкрэсліла важнасць і значнасць эфектыўнага функцыянавання профільных класаў (груп) аграрнай накіраванасці.
Удзельнікі тэматычнага семінара адзначылі якасную падрыхтоўку мерапрыемства, практычную значнасць атрыманай інфармацыі.
Кавалёва Алена Сяргееўна, метадыст аддзела адукацыі і педагагічнага працэсу ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»







