Майстар-клас «Метады і прыёмы педагагічнага суправаджэння сюжэтна-ролевай гульні»

4 лістапада 2025 года праходзіў майстар-клас для педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі «метады і прыёмы педагагічнага суправаджэння сюжэтна-ролевай гульні» на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 6 г.Магілёва».

На дадзеным мерапрыемстве ўдзельнікі павысілі ўзровень кампетэнтнасці па пытанні педагагічнага суправаджэння сюжэтна-ролевай гульні ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і дашкольнай адукацыі ўстановы адукацыі «МГАІРА», спынілася на тым, што дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў рамках выканання канцэпцыі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі да 2035 года.

Значным быў удзел Камаровай Ірыны Анатольеўны, дацэнта кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і ўстановы адукацыя «МДУ імя А.а. Куляшова», кандыдата педагагічных навук, дацэнта, якая спынілася на комплексным метадзе кіраўніцтва сюжэтна-ролевай гульнёй у розных узроставых групах ўстановы дашкольнай адукацыі.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 6 г. Магілёва» Смалякова Ірына Мікалаеўна і Бадунова Вольга Уладзіміраўна арганізавалі і правялі сюжэтна – ролевыя гульні; Латаціна Інэса Леанідаўна, выхавальнік-метадыст ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 6 г. Магілёва», прэзентавала наглядныя дапаможнікі і дыдактычныя гульні для арганізацыі сюжэтна-ролевых гульняў у розных узроставых групах; Пашенькова Марыя Аляксееўна, педагог-псіхолаг ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 6 г. Магілёва», спынілася на псіхалагічных асаблівасцях стварэння ўмоў для развіцця сюжэтна-ролевых гульняў ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Удзельнікамі мерапрыемства быў адзначаны высокі ўзровень правядзення мерапрыемства.

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»