18 кастрычніка 2025 года ў беларуска-расійскім універсітэце прайшлі практычныя заняткі для навучэнцаў профільных класаў (груп) інжынернай накіраванасці з Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Дрыбінскага, Круглянскага і Чавускага раёнаў.
Практычныя заняткі правялі супрацоўнікі кафедраў Беларуска-Расійскага універсітэта для 90 вучняў X і XI класаў з выкарыстаннем вучэбна-лабараторнага абсталявання універсітэта.
У лабараторыі BIM-тэхналогій навучэнцы XI класа вывучылі 3D-прынтары і 3D-друк, пытанні тэхнасфернай бяспекі, азнаёміліся з магчымасцямі аўтамеханічнага факультэта, спраектавалі жылы дом.
Для вучняў X класаў былі праведзены заняткі па матэрыялазнаўству, аб’ёмнаму праектаванню, робататэхніцы і распрацоўцы ўпакоўкі.
Рабят азнаёмілі са спецыяльнасцямі ўніверсітэта, асаблівасцямі прыёмнай кампаніі для выпускнікоў класаў (груп) інжынернай накіраванасці.
Хлопцы атрымалі масу уражанняў ад наведвання заняткаў.
Машкоўская Людміла Алегаўна, метадыст аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплі











