7 кастрычніка 2025 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей − МДАІРА) адбылася інфармацыйная гадзіна для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі.
Мадэратарам сустрэчы выступіла Мяркулава Вольга Мікалаеўна, начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій МДАІРА.
Шэпелева Алена Міхайлаўна, загадчык аддзела інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі абласнога інфармацыйнага цэнтра пры Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і справах моладзі, надала ўвагу паняццю «фейк», распавяла пра тое, як хлусня ў сетцы разбурае ўзаемаадносіны паміж блізкімі людзьмі, а таксама пра важнасць крытычнага ўспрымання інфармацыі ў лічбавую эпоху.
Працягнуў сустрэчу айцец Аляксій (Навуменка Аляксей Васільевіч), кіраўнік епархіяльнага аддзела царкоўнай адукацыі і катэхізацыі Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, які ў сваім выступленні зрабіў акцэнт на духоўна-маральных аспектах зносін. Ён заклікаў слухачоў шанаваць і берагчы адносіны з самымі блізкімі людзьмі, нагадаўшы, што нельга трымаць у сэрцы крыўды, якія руйнуюць давер і паразуменне ў сям’і.
Затым слова было прадастаўлена Кулаковай Антаніне Міхайлаўне, інжынеру па ахове працы МДАІРА. Спецыяліст асвятліў ключавыя аспекты бяспекі, актуальныя як у працоўны час, так і ў паўсядзённым жыцці, падкрэсліўшы асабістую адказнасць кожнага за захаванне свайго здароўя і дабрабыту.
Сустрэча комплексна ахапіла пытанні інфармацыйнай, духоўнай і фізічнай бяспекі, падаўшы слухачам каштоўныя веды.
Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»








