ПРАФЕСІЙНЫ ДЫЯЛОГ У РАМКАХ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

1 кастрычніка 2025 года ў рамках павышэння кваліфікацыі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разам з метадыстам аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Маліноўскай С.С. наведалі ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва”. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай трансляцыі эфектыўных адукацыйных практык і стварэння пляцоўкі для адкрытага прафесійнага дыялогу.

Слухачы падчас выхаду змаглі пазнаёміцца з  вопытам работы калег па пытаннях ажыццяўлення пазакласнай работы, падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену, арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў у рамках вучэбных прадметаў. Асаблівую цікавасць выклікалі майстар-класы, для ўдзелу ў якіх педагогі былі падзеленыя на тры групы. Гэта забяспечыла максімальную ўцягнутасць і дазволіла дэталёва прапрацаваць кожны прадстаўлены кейс. Не менш важнай часткай праграмы стала азнаямленне з методыкамі, накіраванымі на прафілактыку прафесійнага выгарання і фарміраванне стрэсаўстойлівасці педагагічных работнікаў. У сучасных умовах гэтая тэма набывае асаблівую актуальнасць, і магчымасць атрымаць практычныя інструменты для захавання псіхалагічнага здароўя была высока ацэнена ўдзельнікамі.

Выязны фармат даказаў сваю высокую прадуктыўнасць, дазволіўшы педагогам не проста азнаёміцца з тэорыяй, а ўбачыць лепшыя методыкі ў дзеянні. Зваротная сувязь ад педагогаў аднагалосна пацвердзіла важнасць і прафесійную неабходнасць такіх выязных мерапрыемстваў у сістэме павышэння кваліфікацыі. Падобны фармат не толькі спрыяе бесперапыннаму прафесійнаму росту, але і ўмацоўвае сувязі паміж педагогамі рэгіёну, ствараючы адзіную адукацыйную прастору, арыентаваную на якасць.

 

Маліноўская С.С, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 245306