Актуальныя пытанні падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаваных экзаменаў

25 верасня 2025 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” (далей – МДАІРА) прайшоў семінар па актуальных пытаннях падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаваных экзаменаў 2025/2026 навучальнага года, у якім прынялі ўдзел І. Г. Лашкевіч, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама; М. В. Багданава, начальнік упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама; Р. В. Аўсеенка, галоўны спецыяліст упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама; М.М. Жудро, рэктар МДАІРА; спецыялісты МДАІРА; начальнікі аддзелаў (упраўленняў) па адукацыі гар(рай)выканкамаў.

Нарада праводзіў першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Лашкевіч І. Г., які акцэнтаваў увагу на актуальных аспектах правядзення цэнтралізаваных экзаменаў.

Кандрацьева, начальнік цэнтра вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі, якая падвяла вынікі цэнтралізаваных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання 2025 года; начальнікі аддзелаў (упраўленняў) па адукацыі гор(рай)выканкамаў, якія падзяліліся вопытам падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаваных экзаменаў у рамках рэгіёна, а таксама вызначылі праблемныя пытанні па падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаваных экзаменаў і шляхі іх вырашэння.

Акрамя таго, выступіла Р.В. Аўсеенка, галоўны спецыяліст упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, якая акцэнтавала ўвагу на праблемных пытаннях правядзення маніторынгавых мерапрыемстваў у рэгіёнах вобласці.

Па выніках нарады І. Г. Лашкевіч паставіў шэраг задач, неабходных для павышэння выніковасці падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаваных экзаменаў.

Бако А. І., прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”