19 верасня 2025 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей − МДАІРА) адбылося пасяджэнне зноў прызначаных метадыстаў Р(Г)ВМК, якія курыруюць пытанні выхаваўчага суправаджэння, намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі на тэму «асаблівасці арганізацыі метадычнага суправаджэння выхаваўчага ўзаемадзеяння ва ўмовах установы адукацыі».
Жудро Міхаіл Міхайлавіч, рэктар МДАІРА, павітаў прысутных, павіншаваў з пачаткам новага навучальнага года, пазначыў важнасць і адказнасць выканання задач па выхаванні асобы навучэнцаў.
Мулерава Ірына Казіміраўна, начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый МДАІРА, асвятліла актуальныя падыходы да арганізацыі дзейнасці намесніка дырэктара па выхаваўчай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстановы адукацыі.
Важным з’яўляецца адпаведнасць афіцыйных інтэрнэт-сайтаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі афіцыйным дакументам. Дадзенае пытанне разгледзела Каваленка Валянціна Міхайлаўна, начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій у адукацыі МДАІРА.
Мяркулава Вольга Мікалаеўна, начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій МДАІРА, акцэнтавала ўвагу на сістэме ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве ў кантэксце Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2025 № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы».
На актуальных пытаннях арганізацыі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі спынілася Раманава Тамара Васільеўна, метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій МДАІРА.
Мерапрыемства спрыяла вызначэнню адзіных падыходаў да арганізацыі і ажыццяўленню выхаваўчага ўзаемадзеяння ва ўмовах установы адукацыі, павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў па пытаннях арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўстаноў адукацыі. Па завяршэнні сустрэчы метадысты МДАІРА адказалі на ўсе бягучыя пытанні, якія ўзніклі ва ўдзельнікаў.
Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»










