11 верасня 2025 года быў праведзены практыка-арыентаваны семінар для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі «Развіццё маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці» на базе ДУА «Дзіцячы сад № 82 г.Бабруйска».
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пашырылі веды аб сучасных сродках для развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі пазнаёміліся з эфектыўным вопытам работы ДУА «Дзіцячы сад № 82 г.Бабруйска» па выкарыстанні сучасных падыходаў для развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў розных відах дзіцячай дзейнасці.
Значным быў удзел і выступленне Жудро Міхаіла Міхайлавіча, рэктара ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдата эканамічных навук, дацэнта па тэме «Атэстацыя як паказчык якасці кадравага патэнцыялу». Міхаіл Міхайлавіч падкрэсліў важнасць павышэння кваліфікацыйнай катэгорыі ў працэсе педагагічнай дзейнасці, важнасць удасканалення ўласнай прафесійнай кампетэнтнасці. Ён таксама падкрэсліў, што кадравы патэнцыял установы адукацыі-гэта аснова якасці адукацыйнага працэсу адукацыі, у тым ліку дашкольнай.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»













