10 верасня 2025 года аддзелам педагагічных інавацый быў арганізаваны і праведзены ў фармаце онлайн рэспубліканскі вебинар для педагагічных работнікаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі эфектыўнага настаўніцтва для забеспячэння прафесійнага і асобаснага росту педагогаў як асновы павышэння якасці адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных стандартаў», па тэме «задачы і перспектывы інавацыйнага праекта на другім годзе рэалізацыі».
Удзельнікамі вебинара сталі педагагічныя работнікі 24 устаноў адукацыі Рэспублікі.
Адкрыла мерапрыемства кансультант інавацыйнага праекта Аўраменка Валянціна Васільеўна, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат псіхалагічных навук.
У ходзе вебинара былі разгледжаны пытанні псіхолага-педагагічнага суправаджэння інавацыйнай дзейнасці, дыягностыка-аналітычнай дзейнасці педагогаў, трансляцыі эфектыўнага інавацыйнага вопыту.
Па заканчэнні мерапрыемства былі вызначаны задачы і перспектывы інавацыйнага праекта на другім годзе рэалізацыі, а таксама запланаваны дадатковыя вебинары па актуальных для педагогаў тэмах.
Лусцянкова Дзіна Уладзіміраўна, метадыст аддзела педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»





