5 верасня 2025 года праведзены тэматычны семінар на тэму «Дакументаванне кіраўніцкай дзейнасці».
Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці са стажам працы да трох гадоў.
Дырэктары школ вывучылі нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць установы агульнай сярэдняй адукацыі. Пазнаёміліся з асновамі арганізацыі, прынцыпамі і метадамі кіравання сучаснай установай адукацыі, псіхалагічнымі аспектамі працэсу кіравання.
Святлана Васільеўна Селязнёва, начальнік аддзела адукацыі і педагагічнага працэсу УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»












