На працягу 7 гадоў аздараўленчы лагер “Ольса” ў канцы лета збірае на сваёй тэрыторыі самых лепшых педагогаў. Гэтыя педагогі рознага ўзросту, яны выкладаюць розныя навучальныя прадметы. Але ўсё ж ёсць тое, што іх аб’ядноўвае-гэта бязмежная любоў да сваёй прафесіі. Варта адзначыць, што ўжо чатыры гады запар фестываль педагагічных ідэй “Педагагічная творчасць. Інавацыя. Вопыт” з’яўляецца міжнародным, так як у ім прымаюць удзел педагогі з Бранскай і Смаленскай абласцей.
Мэта фестывалю-павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці маладых педагогаў, падрыхтоўка педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да рэзультатыўнага ўдзелу ў конкурсах прафесійнага майстэрства. Асноўная задача –выкарыстоўваць інавацыйны педагагічны вопыт як навучальны рэсурс з дапамогай актыўных форм узаемадзеяння ўсіх удзельнікаў фестывалю.
Настаўнікі-метадысты, пераможцы конкурсаў прафесійнага майстэрства, дырэктары ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі праводзілі майстар-класы, трэнінгі, інтэлектуальныя гульні і іншыя адукацыйныя мерапрыемствы.
Удзельнікі фестывалю адзначылі, што дадзены фармат мерапрыемства цікавы і неабходны для таго, каб у чарговы раз пераканацца, што настаўнік – гэта прызванне.
Святлана Васільеўна Селязнёва, начальнік аддзела адукацыі і педагагічнага працэсу УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”












