Комплексны падыход у забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх

26 жніўня 2025 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» прайшла інструктыўна-метадычная нарада «Комплексны падыход у забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх: умацаванне інстытута сям’і, прафілактыка сямейнага недабрабыту, безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, суправаджэнне замяшчальных сем’яў».

Мерапрыемства было арганізавана Галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскім абласным сацыяльна-педагагічным цэнтрам.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі раённых і гарадскіх сацыяльна-педагагічных цэнтраў, метадысты р(г)ВМК, якія курыруюць пытанні аховы дзяцінства, сацыяльныя педагогі і педагогі-псіхолагі.

У рабоце нарады прынялі ўдзел: Кускова Ірына Міхайлаўна, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама; Кульчанка Наталля Міхайлаўна, начальнік аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама; Нікіціна Святлана Іванаўна, дырэктар Магілёўскага абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Нарада дазволіла абмеркаваць актуальныя пытанні сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу.

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»