Апошні званок

Апошні званок празвінеў 24 мая ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. Са сценамі, якія ўжо сталі такімі роднымі, у 2025 годзе развіталіся і выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1.

Дзень, калі гучыць апошні званок, азначае сабой заканчэнне важнага этапу жыцця выпускнікоў.  24 мая быў дзень, поўны эмоцый: гучалі словы пажадання выпускнікам ад дырэктара ліцэя Пятра Уладзіміравіча Шылава і народнага настаўніка Рэспублікі Беларусь Валерыя Васільевіча Барашкова.

Кандрацьева Святлана Васільеўна павіншавала дзяцей з важнай падзеяй, пажадала ім поспехаў на новым этапе жыцця і падзякавала настаўнікам за іх працу, а таксама ўручыла падзячныя лісты ад імя Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі педагогам ліцэя, трэнерам, якія падрыхтавалі абласныя каманды да паспяховага выступлення на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Віншуем выпускнікоў! Няхай новыя гарызонты адкрыюцца перад вамі, а наперадзе-толькі яркія дасягненні!

Кандрацьева С. В., начальнік цэнтра вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі ўстановы адукацыі «МДАІРА»