Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання па спецыяльнасцях у галіне сельскай, лясной гаспадаркі, ветэрынарыі і транспарту на абласным узроўні

17 чэрвеня 2025 года на базе ўстановы адукацыі “Крычаўскі дзяржаўны аграрна-будаўнічы каледж” адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання па спецыяльнасцях у галіне сельскай, лясной гаспадаркі, ветэрынарыі і транспарту на абласным узроўні па тэме “Спецыфіка арганізацыі адукацыйнага працэсу ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці: рэалізацыя адзіных праграм падрыхтоўкі вадзіцеляў колавых трактароў і самаходных машын у сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі з улікам сучасных патрабаванняў і інавацыйных падыходаў да падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплексу”.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар установы адукацыі ”Крычаўскі дзяржаўны аграрна-будаўнічы каледж” Белянкоў Барыс Якаўлевіч. Ён адзначыў важнасць удасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў, а таксама важнасць павышэння эфектыўнасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці. Мерапрыемства прайшло з удзелам прадстаўнікоў арганізацый – заказчыкаў кадраў: Малашанкі М.А., старшыні СВК «Калгас імя Суворава», і Быкавай Я. В., спецыяліста па кадрах КСУП «Маляцічы Агра».

Педагогі азнаёміліся з алгарытмам арганізацыі і правядзення вытворчай практыкі, з асаблівасцямі падрыхтоўкі трактарыстаў у працэсе вытворчага навучання.

Удзельнікамі мерапрыемства была адзначана важнасць правядзення пасяджэнняў вучэбна-метадычных аб’яднанняў у фармаце дыялогу.

 

Глушакова Ю. А., метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”