Інфармацыйная гадзіна

10 чэрвеня 2025 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей – МДАІРА) прайшла інфармацыйная гадзіна для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі.

Кулакова Антаніна Міхайлаўна, інжынер па ахове працы МДАІРА, распавяла аб правілах бяспечных паводзін на вадзе ў летні перыяд.

Пятроў Дзмітрый Мікалаевіч, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, выступіў з растлумачэннем мер крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх, а таксама давёў да ведама слухачоў інфармацыю аб злачынных спосабах завалодання грашовымі сродкамі ў сетцы Інтэрнэт і захаванні імі мер засцярогі асабліва ў перыяд летніх канікул.

Пятроў Д.М., дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі