Рэспубліканская Панарама эфектыўнага вопыту метадычнай работы з педагогамі-псіхолагамі

4–5 чэрвеня 2025 года педагагічныя работнікі Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у Панараме вопыту «эфектыўны вопыт метадычнай работы з педагогамі-псіхолагамі ў 2024/2025 навучальным годзе», якая праводзілася дзяржаўнай установай адукацыі «Акадэмія адукацыі» ў дыстанцыйнай форме для метадыстаў вучэбна-метадычных кабінетаў (цэнтраў), кіраўнікоў метадычных фарміраванняў педагогаў-псіхолагаў.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Магілёўскай вобласці было арганізавана 12 кропак падключэння (адна з якіх – на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі») для прадстаўнікоў 7 раёнаў вобласці і горада Магілёва.

У рамках Панарамы вопыту выступілі ўдзельнікі ўсіх абласцей і горада Мінска.

Змястоўную прэзентацыю эфектыўнага вопыту метадычнай работы з педагогамі-псіхолагамі прадставіла Аўраменка Валянціна Васільеўна, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат псіхалагічных навук. Тэма яе выступу – “Падрыхтоўка педагогам-псіхолагам прадстаўлення вопыту да іспыту на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю”.

Куляшоў Кірыл Аляксандравіч, педагог-псіхолаг дзяржаўнай установы адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г.Шклова», правёў найцікавы майстар-клас па стварэнні інфармацыйнага прадукту «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: Псіхолага-педагагічныя аспекты».

Завяршыла прэзентацыю вопыту Магілёўскай вобласці Мядзведзева Марыя Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі УА «МДАІРА» вычарпальным выступам на тэму: «Упраўленне прафесійным ростам педагогаў-псіхолагаў у рэгіёне».

Нашы калегі годна прадставілі на мерапрыемстве вопыт Магілёўскай вобласці, Пра што сведчылі шматлікія падзячныя водгукі ў чаце, і ў той жа час павысілі ўзровень сваёй кампетэнтнасці ў пытаннях метадычнай работы з педагогамі-псіхолагамі.

 Раманава Т. В., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій