3 чэрвеня 2025 на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1» адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў хіміі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі вучняў да практычнага тура рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Хімія». Сваім вопытам работы падзяліўся настаўнік хіміі ліцэя, трэнер каманды Магілёўскай вобласці па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Хімія” Папоў Георгій Аляксеевіч.
Кузьменка Святлана Аляксандраўна, метадыст аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», распавяла аб выніковасці каманды Магілёўскі вобласці на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды і міжнародных алімпіядах па вучэбным прадмеце «Хімія».
Папоў Георгій Аляксеевіч азнаёміў удзельнікаў семінара-практыкума з асаблівасцямі правядзення практычнага тура алімпіяды, пазначыў неабходныя патрабаванні да фарміравання навыкаў выканання хімічнага эксперыменту ў вучняў, асноўнымі праблемамі ў працы і шляхамі іх пераадолення.
У другой частцы семінара-практыкума настаўнікам было прапанавана выканаць заданне практычнага тура на якаснае выяўленне медыцынскіх прэпаратаў, прапанаванага у 2019 годзе навучэнцам 10 класа на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Хімія». Практыкум быў арганізаваны ў лабараторыі абласнога рэсурснага цэнтра.
Удзельнікі мерапрыемства адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі семінара-практыкума і выказалі пажаданні наведаць падобныя мерапрыемствы ў будучыні.
Дзякуем дырэктару ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” Шылаву Пятру Уладзіміравічу і намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Сарокіну Юлію Георгіеўну і Шапавалаву Анжаліку Міхайлаўну за магчымасць арганізацыі практыкума на базе ліцэя.
Кузьменка Святлана Аляксандраўна, метадыст аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 74-04-87; e-mail: himiya_mgoiro@mail.ru








