20 мая 2025 года на базе ўстановы адукацыі “агілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” сумесна з дзяржаўнай установай адукацыі “Акадэмія адукацыі” ў рэжыме аддаленага доступу прайшла Панарама вопыту “Фарміраванне сямейных каштоўнасцяў у сучаснай моладзі”.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі метадысты Р (г) ВМК, педагогі сацыяльныя устаноў адукацыі. Удзел прынялі прадстаўнікі сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакрова» і духоўна-асветніцкага цэнтра імя свяціцеля Георгія (Каніскага).
Была прадстаўлена сістэма работы ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці, накіраваная на выхаванне падрастаючага пакалення ў духу павагі і шанавання сямейных традыцый. Акцэнтавалася ўвага на неабходнасці перадачы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, такіх як каханне, павага, узаемадапамога, падтрымка. Гаварылі аб каштоўнасных арыенцірах сучаснай сям’і, фарміраванні станоўчага вобразу шматдзетнай сям’і.
Удзельнікамі была адзначана актуальнасць тэмы, важнасць выхавання маладога пакалення, якое будзе паважаць і шанаваць сямейныя традыцыі, а таксама імкнуцца да стварэння моцнай і гарманічнай сям’і.
Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”