Гісторыя маёй сям’і ў чамадане

5 мая 2025 года, напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сярод супрацоўнікаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» пад кіраўніцтвам рэктара Жудро Міхаіла Міхайлавіча адбылася акцыя «Гісторыя маёй сям’і ў чамадане». Мерапрыемства арганізавалі метадысты цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый. Ідэйным натхняльнікам акцыі стала Лустенкова Дзіна Уладзіміраўна.

Гісторыі пра Вялікую Айчынную вайну перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў кожнай сям’і, а сёння гэтымі гісторыямі падзяліліся адзін з адным калегі інстытута. Саміх удзельнікаў падзей ужо няма ў жывых, але іх апавяданні будуць жыць, пакуль кожны з нас памятае і не забывае гісторыю вайны. Вельмі важна шанаваць памяць тых, хто абараняў Радзіму ад ворага і набліжаў перамогу для нас.

Супрацоўнікі расказалі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны са сваіх сем’яў і падзяліліся матэрыяламі з асабістых сямейных архіваў: фотаздымкамі, медалямі, ордэнамі, сведчаннямі – усім, што так беражліва захоўваецца ўжо 80 гадоў. Сярод выступоўцаў прысутнічалі і сваякі супрацоўнікаў: асабліва трапятліва пачуць гісторыі пра сваіх прадзедаў ад падрастаючага пакалення.

У завяршэнне мерапрыемства памяць загінуўшых герояў ушанавалі хвілінай маўчання.

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»